Вайна не спынялася ні на гадзіну

Ішоў васемнаццаты дзень вайны... Праціўнік рваўся да Масквы. Спроба затрымаць яго на Барысаўскім і Лепельскім напрамках свежымі сіламі 13-й і 20-й армій поспеху не прынесла. Жорсткія абарончыя баі 13-й і контрнаступленне 20-й армій у цэнтры і на правым крыле Заходняга фронту нанеслі ворагу адчувальныя страты: рух войск 2-й і 3-п танкавых груп 4-й палявой нямецкай арміі часова быў затрыманы. Аднак пад іх натіскам нашы войскі з цяжкімі стратамі адыходзілі за водныя рубяжы Дзвіны і Дняпра.
9 ліпеня тэрыторыя Талачынскага раёна была захоплена ворагам. Буйныя дарожна-транспартныя артэрыі, што праходзілі праз тэрыторыю раёна, вызначылі яго ваенна-гаспадарчае значэнне. Райцэнтр, чыгуначныя станцыі Талачын, Слаўнае, Коханава, раз'езд Трацылава і іншыя паселеныя пункты, што прылягалі да аўтамагістралі і чыгуначнай лініі Масква — Мінск, акупанты ператварылі ў ваенныя гарнізоны з сістэмай акупацыйнай ваеннай адміністрацыі. Акупанты стварылі раённую і валасныя ўправы з паліцэйскімі ўчасткамі, прыцягнуўшы да службы розных антысавецкіх і дэградзіраваных элементаў. Хлусня і грубая сіла вызначылі сутнасць акупацыйнага рэжыму.

У Талачынскім і суседніх з ім раёнах узнікла шмат разрозненых груп чырвонаармейцаў, якія адсталі ў час адступлення ад сваіх часцей, байцоў і камандзіраў, што былі паранены ў баях ці ўцяклі з палону. Летам і восенню 1941 г. гэтыя дробныя групы былі мабільнымі: яны нечакана нападалі на аб'екты праціўніка і непрыкметна знікалі. Жылі байцы ў шалашах, пры сустрэчы з карнікамі здымаліся са сваіх стаянак і пераходзілі ў суседнія лясы ці нават іншыя раёны. Без матэрыяльнай базы, не маючы вопыту партызанскай барацьбы і жыцця, ва ўмовах нады-ходзячай зімы групы падаваліся на ўсход, спрабуючы прабіцца праз лінію фронту, да сваіх. Пасля доўгіх, найчасцей беспаспяховых і рызыкоўных блуканняў уцалелыя байцы вярталіся ў знаёмыя мясціны ранейшага базіравання. 3 надыходам ранняй марознай зімы яны сталі шукаць прытулку ў сялян. Хворыя, параненыя, знясіленыя, у зношаным адзенні выходзілі яны з лесу, асядалі ў вёс­ках на час зімовых халадоў. Воінаў укрывалі ўсе. Пазней у сваіх успамінах яны з вялікай удзячпасцю і цеплынёй расказвалі пра жыхароў вёсак Варанцэвічы,Любанічы, Гаpэлікі, Мар'янполле, Башарова, Алёнавічы, Няклюдава, Воўкавічы, Высокі і Нізкі Гара-дзец, Забалацце, Анэліна, Лаўрэнавічы. Патрыёты гэтых і шмат іншых вёсак, рызыкуючы сваім жыццём і жыццём блізкіх, укрывалі воінаў у сваіх дамах, кармілі іх, лячылі, нягледзячы на распараджэнні і аб'явы, загады акупантаў, якія забаранялі рабіць гэта пад пагрозай расстрэлу.

3 надыходам веснавой адлігі і з'яўленнем «чорнай сцежкі» (так вобразна партызаны пазывалі першыя праталіны) байцы і камандзіры вярталіся да партызанскіх дзеянняў. 8 лютага 1942 г. з вёскі Лаўрэнавічы выйшла ў лес невялікая група байцоў, якую ўзначаліў радавы М. А. Агапоненка. Зімой у Алёнавічах арганізавалася група лейтэнанта С. Ц. Баранава, якая 10 сакавіка 1942 г. выйшла ў лес і размясцілася непадалёку ад в. Межыёва. Нападаючы на варожых салдат і паліцэйскіх,яна ўзбройвалася трафейнымі вінтоўкамі, разагнала Алёнавіцкую валасную ўправу і паліцэйскі ўчастак, разбіла малочны пункт. У хуткім часе партызаны сталі нападаць на іншыя валасныя ўправы і паліцэйскія ўчасткі, ліквідоўваць падатковыя спісы сялян, абстрэльваць нямецкія гарнізоны. У чэрвені партызаны спалілі будынак лесапільпага завода разам з абсталяваннем. Акупанты вымушаны былі вывезці рабочую каманду і адмовіцца ад яго аднаўлення.

У лютым у Воўкавіцкім лесе пачалі дзейнічаць групы М. У. Дудкевіча. М. К. Сушкова і Г. М. Каўрыгі. 25 сакавіка з вёскі Алёнавічы выйшла другая група ваеннаслужачых, яе ўзначаліў I. М. Стрэльнікаў, удзельнік баёў на Халхін-Голе ў 1939 г. Восенню 1941 г. ён уцёк з палону, на зіму знайшоў прытулак у Алёнавічах. Разам са сваімі таварышамі ён зноў хадзіў на аперацыі, быў двойчы пара-нены. У Няклюдаўскім сельсавеце пачала складвацца група ваеннаслужачых пад кіраўніцтвам У. П. Карцава і М. П. Вашкіна. Група разагнала Няклюдаўскую,Мяшкоўскую і Саколінскую валасныя ўправы і паліцэйскўчасткі, забіла некалькіх бургамістраў і паліцэйскіх.

На паўночным усходзе раёна палітрук 24-й стралковай дывізіі А. Д. Клячын разам з капітанам А. П. Куіным стварыў групу, якая ўдзельнічала ў разгроме некалькіх упраў, у тым ліку ў вёсцы Высокі Гарадзец, дзе разграміла валасную ўправу і невялікі гарнізон нямецкіх салдат і паліцэйскіх.

14 мая 1942 г. з каманды палонных ,што працавала на лесазаводзе ў Азерцах, уцяклі старшы лейтэнант М. П. Гудкоў, палітрук М. А. Грудзінін ,сяржант М. К. Кабанаў, Ф. А. Балыкоў і А. А. Сакалоў, якія асталяваліся ў Букаўскім лесе. Услед за імі сюды прыбыла група моладзі (10 чалавек) з вёскі Азерцы, прыходзілі адзіночкамі і групамі патрыёты вёсак Абольцы, Сялец, Заднева, За-мошша ,а таксама жыхары Сенненскага і Халопеніцкага раёнаў.

На поўдні раёна ў вёсцы Гарэлікі была створана група ваеннаслужачых, у якую ўвайшлі А. Ф. Сімдзянкін, М. Н. Каянаў, В. П. Казлоў, П. Я. Булаеў ,Г. Калінін. 11 сакавіка яна аформілася ў баявую групу на чале з малодшым лейтэнантам А. Ф. Сімдзянкіным. Адначасова арганізаваліся яшчэ дзве групы з ваеннаслужачых, што жылі ў вёсках Любанічы, Лагаўшчына, Варанцэвічы, Поўсціхава, Мар'янполле, Полюдавічы, Бабравінне. У хуткім часе гэтыя групы далучыліся да групы А. Ф. Сімдзянкіна. Аб'яднаная група адразу пачала актыўна дзейнічаць: разагнала Воўкавіцкую і сумесна з групай Р. М. Севасцьянава (арганізавалася каля в. Башарова) Ліснянскую валасныя ўправы.

Дзейнасць малых баявых адзінак ранняй вясной 1942 г., у перыяд станаўлення партызанскага руху, найлепшым чынам адпавядала ўмовам, у якіх яны нараджаліся і дзейнічалі. Не вельмі абцяжарваючы насельніцтва,партызаны маглі забяспечыць сябе харчаваннем: на прасёлачных дарогах яны нападалі на транспарт праціўніка з хлебам і іншымі сельгаспрадуктамі, грамілі малочныя пункты. Насельніцтва забяспечвала партызан звесткамі аб праціўніку, папярэджвала пра аблавы.

Весткі аб разгроме гітлераўскіх войск пад Масквой, актывізацыя барацьбы партызан у тыле ворага выклікалі прыліў патрыятычных пачуццяў у насельніцтва. Пачаўся масавы прыток мясцовых жыхароў у рады партызан. Хуткі рост груп, актывізацыя іх баявых дзеянняў паднялі на якасна новы ўзровень развіццё партызанскага руху. Узмацнілася імкненне да зліцця разрозненых падраздзяленняў у болыш буйныя баявыя адзінкі — атрады. Так, у Казённым лесе Круглянскага раёна ў сакавіку — красавіку з груп Г. А. Кір­піча,А. Ф. Сімдзянкіна і інш ,быў створаны атрад «Чэкіст». К лету ў раёне на базе асобных груп моладзі М. У. Дудкевіча, М. К. Сушкова і Г. М. Каўрыгі, якія знаходзіліся ў Воўкавіцкім лесе, сфарміраваўся атрад «Гая» (пазней 30-ы атрад 8-й Круглянскай брыгады). Група У. П. Карцава — М. П. Вашкіна пасля разгрому некалькіх валасных упраў і паліцэйскіх участкаў стала хутка расці з ліку моладзі вёсак Няклюдаўскага сельсавета, а таксама жыхароў Сенненскага раёна і летам 1942 перарасла ў атрад (да лістапада 1942 г. дзейнічаў самастойна, потым у 1-й брыгадзе імя К. С. Заслонава).

Майскімі днямі ў Букаўскім лесе ў групу старшага лейтэнанта М. П. Гудкова адзіночкамі ішло папаўненне з вёсак Сялец, Замошша, Заднева, Абольцы, Прудзец. Моладзь вёскі Азерцы прыбыла арганізавана дзвюма групамі агульнай колькасцю каля 20 чалавек. 25 мая група аформілася ў партызанскі атрад Гудкова. 3 канца мая да 6 ліпеня партызаны атрада разагналі валасныя ўправы і паліцэйскія ўчасткі ў вёсках Саколіна , Няклюдава, Алёнавічы, Баброва, Рыдамля. Каля вёскі Рыдамля з засады партызаны разбілі групу гітлераўцаў, на дарозе каля Лаўрэнавіч яны спалілі дзве грузавыя аўтамашыны , забілі і паранілі 18 нямецкіх салдат. Група партызан на чале з М. П. Гудковым разагнала ахову нямецкай дзяржаўнай гаспадаркі ў вёсцы Відокі Чашніцкага раёна, захапіла 52 кані, большасць узбраення. Ахова ўлілася ў атрад, 45 партызан у засадным баі на дарозе на ўсход ад вёскі Аўсішча абстралялі калону аўтамашын: забілі 19 фашысцкіх салдат і знішчылі адну машыну. На бальшаку паміж Талачыном і Валосавам партызаны гэтай групы забілі 5 салдат , а ўзвод байцоў пад камандаваннем Дз. Я. Дзеева выбіў паліцэйскіх з вёскі Узноснае. Да сярэдзіны ліпеня атрад Гудкова папоўніўся баявымі групамі лейтэнанта А. А. Сяргеева, якая дзейнічала з лета 1941 г., і радавога М. А. Агапоненкі (у іх налічвалася 23 байцы). Да жніўня атрад Гудкова значна вырас, меў на ўзбраенні 18 кулямётаў, 12 аўтаматаў і 52 вінтоўкі.

Партызанскія атрады, узбуйненыя да 2—4 узводаў, сталі болыш паспяхова весці барацьбу з пераўзыходзячымі іх колькасна і лепш арганізаванымі сіламі праціўніка. Партызаны нечакана абрушвалі свае ўдары на варожыя гарнізоны, пад прыкрыццём якіх знаходзіліся валасныя ўправы. У выніку перасталі існаваць валасныя ўправы ў Няклюдаве, Алёнавічах, Абольцах, Саколіне, Рыдамлі, Высокім Гарадцы, Воўкавічах, Ліснянах, Полюдавічах, Варанцэвічах, Жукневе. Іншыя валасныя ўправы збеглі ў ваенныя гарнізоны пад прыкрыццё сваіх гаспадароў. У той жа час на дарогах каля вёсак Рыдамля, Лаўрэнавічы, Аўсішча, Валосава, Узноснае, Зайкаўшчына партызаны праводзілі паспяховыя баі ў засадах.

Да сярэдзіны лета тэрыторыя раёна была амаль поўнасцю ачышчана ад фашысцкіх акупантаў. Удары партызан прымусілі праціўніка адмовіцца ад сістэмы дробных вайсковых гарнізонаў, паліцэйскіх участкаў, валасных упраў. Цяпер у вёсках гаспадарамі сталі партызаны. Мясцовыя жыхары адкрыта , не тоячыся, падтрымлівалі народных мсціўцаў, шматлікімі ўзаемапранікнёнымі сувязямі зліліся з імі.

Партызанскі рух набыў масавы народны характар. Колькасна выраслі і ўзмацнелі ў баявых і арганізацыйных адносінах «старыя» атрады, узніклі новыя, палепшала ўзбраенне. Паміж атрадамі ўсталяваліся цесныя кантакты, якія ў выніку прывялі да аб'яднання іх у брыгады. Так, партызанскія атрады, што дзейнічалі ў Шклоўскім і на поўдні Талачынскага раёнаў, у канцы мая 1942 г. пачалі аб'ядноўвацца ў брыгаду «Чэкіст». 28 мая ў лесе Сосеньеўскай дачы Шклоўскага раёна адбыўся сход каманднага складу атрадаў Г. А. Кірпіча, I. Дз. Буланава, П. А. Красякова і асобных груп Ф. М. Сядлецкага. Р. М. Севасцьянава — П. А. Галіцына. Удзельнікі сходу стварылі штаб «Аб'яднання партызанскіх атрадаў», выбралі камандны склад (23 ліпеня гэта «Аб'яднанне» перайменавана ў брыгаду «Чэкіст»). У яе ўліліся атрады Б. М. Клюшнікава, група М. К. Хадорыка. У працэсе фарміравання брыгады ў чэрвені — ліпені 1942 г. з разбуйненых атрадаў Г. А. Кірпіча, I. Дз. Буланава і П. А. Красякова дадаткова былі створаны атрады А. Ф. Сімдзянкіна, А. С. ДзянісаваI,. М. Суворава; сфарміраваны рухомы атрад А. I. Шамарына , вылучаны ініцыятыўныя групы А. I. Зайцава, I. В. Капаныхіна, П. А. Красякова — М. М. Іванова Р. М. Севасцьянаў,для арганізацыі новых атрадаў у Шклоўскім раёне, у тым ліку і на левым беразе Дняпра. Апрача Талачынскага брыгада дзейнічала ў Аршанскім, Бялыніцкім, Круглянскім, Лепельскім, Шклоўскім раёнах. Яна вылучалася зладжаным, валявым калектывам і ініцыятыўным камандным складам.

КАМАНДНЫ СКЛАД ПАРТЫЗАНСКАЙ БРЫГАДЫ «ЧЭКІСТ»

Камандзір Кірпіч Герасім Аляксеевіч (май 1942 — жнівень 1943); камісары: Сядлецкі Фёдар Міхайлавіч (май — кастрычнік 1942; сакавік — жнівень 1943), Букштынаў Фёдар Іванавіч (кастрычнік 1942 — сакавік 1943); начальнікі штаба: Буланаў Іван Дзмітрыевіч (май — кастрычнік 1942; сакавік — жнівень 1943), Севасцьянаў Рыгор Мікалаевіч (кастрычнік 1942 — сакавік 1943).

У жніўні 1943 г. брыгада (7 атрадаў, больш як 800 партызан) рашэннем Магілёўскага падпольнага абкома КП(б)Б і загадам яго ваенна-аператыўнай групы рэарганізавана ў Шклоўскую ваенна-аператыўную групу (ВАГ). Пры гэтым упраўленне брыгады «Чэкіст» скасавана , а яе атрады ўключаны ў ВАГ самастойнымі баявымі адзінкамі.

Злучылася з часцямі Чырвонай Арміі 29 чэрвеня 1944 г. ў складзе 7 атрадаў агульнай колькасцю 2617 партызан. 3 іх членаў ВКП(б) 63, кандыдатаў у члены ВКП(б) 86, членаў ВЛКСМ 335; беспартыйных 2033 (партыйная прыналежнасць 68 партызан не ўстаноўлена).

КІРУЮЧЫ СКЛАД ШКЛОУСКАЙ ВАГ

Сакратары падпольнага райкома КПБ(б)Б: Букштынаў Фёдар Іванавіч (жнівень 1943 — май 1944), Бай Анісім Уласавіч (май — чэрвень 1944); камандзір ВАГ Кірпіч Герасім Аляксеевіч (жнівень 1943 — чэрвень 1944); начальнік штаба Севасцьянаў Рыгор Мікалаевіч (жнівень 1943 — чэрвень 1944).

1-ы асобны атрад арганізаваны ў сакавіку-красавіку 1942 г. ў Казённым лесе Круглянскага раёна з груп Г. А. Кірпіча, Р. С. Іванова — В. М. Рабініна, А. Ф. Сімдзянківа і Р. М. Севасцьянава, П. А. Галіцына. У канцы мая 1942 г. ўвайшоў у брыгаду «Чэкіст». Спачатку называўся па прозвішчу камандзіраў Г. А. Кірпіча і Р. С. Іванова, з красавіка 1943 г.— 1-ы. У жніўні І943 г. ўключаны ў Шклоўскую ВАГ. Злучыўся з часцямі Чырвонай Арміі 29 чэрвеня 1944 г., налічваў 485 партызан.

Камандзіры атрада: Кірпіч Герасім Аляксеевіч (сакавік 1942 — чэрвень 1943), Гваноў Рыгор Сямёнавіч (чэрвень 1942 — чэрвень 1944); камісары: Счаслаўскі Пётр Ігнатавіч (сакавік 1942 — май 1944, загінуў), Данілаў Мікалай Міхайлавіч (май — чэрвень 1944); начальнікі штаба: Шамарын Аляксандр Іванавіч (люты — жнівень 1943), Папоў Дзяніс Фёдаравіч (жнівень 1943 — чэрвень 1944).

5-ы асобны атрад сфарміраваны ў чэрвені 1942 г. ў Сосеньеўскай дачы Шклоўскага раёна ў брыгадзе «Чэкіст» з асабовага складу, выдзеленага атрадам Р. С. Іванова. У жніўні 1943 г. перададзены Шклоўскай ВАГ. Да красавіка 1943 г. атрад называўся па прозвішчу камандзіра А. Ф. Сімдзянкіна, потым — 5-ы. Злучыўся з часцямі Чырвонай Арміі 29 чэрвеня 1944 г., налічваў 362 партызаны.

Камандзір атрада Сімдзянкін Аляксандр Фёдаравіч (чэрвень 1942 — чэрвень 1944); камісары: Кунгурцаў Ігнат Яўстаф'евіч (чэрвень — ліпень 1942), Елькановіч Самуіл Муліч (ліпень — жнівень 1942, загінуў), Букштынаў Фёдар Іванавіч (жнівень1942 — студзень 1943), Кранёў Сяргей Аляксандравіч (студзень— снежань 1943). Саўчанка Стафан Пятровіч (снежань 1943 — чэрвень 1944); начальнік штаба Пракапец Давыд Якаўлевіч (чэрвень1943 — чэрвень 1944).

10-ы асобны атрад створаны ў красавіку 1942 г. ў Сосеньеўекай дачы Шклоўскага раёна, дзейнічаў самастойна. 28 мая 1942 г. ўвайшоў у брыгаду «Чэкіст», у жніўні 1943 г. перададзены Шклоўскай ВАГ. Да красавіка 1943 г. называўся па прозвішчу камандзіраў атрада I. Дз. Буланава. А. С. Дзянісава. П. I. Маркава, М. С. Дзьякава, потым — 10-ы. Злучыўся з часцямі Чырвонай Арміі 29 чэрвеня1944 г., налічваў 376 партызан.

Камандзіры атрада: Буланаў Іван Дзмітрыевіч (красавік — чэрвень 1942), Дзянісаў Аляксандр Сямёнавіч (ліпень — верасень 1942, загінуў). Маркаў Пётр Іванавіч (верасень 1942 — сакавік 1943, загінуў). Дзьякаў Мікалай Сямёнавіч (сакавік 1943 — красавік 1944), Крымцаў Іван Міхайлавіч (красавік — чэрвень 1944, загінуў), Белабрагін Антон Антонавіч (чэрвень 1944); камісары: Пракапец Давыд Якаўлевіч (чэрвень — жнівень 1942), Грышанаў Фёдар Адамавіч (жнівень 1942 — чэрвень 1944); начальнікі штаба: Красоўскі Станіслаў Міхайлавіч (чэрвень 1943 — чэрвень 1944), Праказаў Мікалай Аляксандравіч (чэрвень 1944).

20-ы асобны атрад арганізаваны ў чэрвені 1942 г. ў Шклоўскім раёне на базе групы Б. М. Клюшнікава. створаны зімой 1941—1942 гг. у Аршанскім раёне. У чэрвені 1942 г. ўключаны ў брыгаду «Чэкіст», у жніўні 1943 г. перададзены Шклоўскай ВАГ. Да красавіка 1943 г. называўся па прозвішчу камандзіраў атрадаў, потым — 20-ы. Злучыўся з часцямі Чырвонай Арміі 29 чэрвеня 1944 г., налічваў 418 партызан.

Камандзіры атрада: Клюшнікаў Барыс Мікалаевіч (чэрвень — кастрычнік 1942, загінуў), Якімаў Сцяпан Мікітавіч (кастрычнік 1942 — чэрвень 1944); камісары: Масюраў Мікалай Іванавіч (ліпень — кастрычнік 1942, загінуў), Сіялка Фёдар Цімафеевіч (кастрычнік 1942 — жнівень 1943), Ігнаценка Рыгор Ісаевіч (жнівень 1943 — чэрвень 1944); начальнік штаба Мацюшэўскі Анатоль Іларыёнавіч (чэрвень 1943—чэрвень 1944).

25-ы асобны атрад створаны ў красавіку 1943 г. ў складзе брыгады «Чэкіст» на базе ўзвода, выдзеленага 10-м атрадам. Спачатку называўся «25 год Кастрычніка», потым — 25-ы. У жніўні 1943 г. ўключаны ў Шклоўскую ВАГ. На дзень злучэння з часцямі Чырвонай Арміі налічваў 152 партызаны.

Камандзір атрада Якушка Ілья Аляксеевіч (красавік 1943 — чэрвень 1944); камісары: Левін Мікалай Фёдаравіч (красавік 1943 — май 1944), Пічугін Міхаіл Паўлавіч (май — чэрвень 1944); начальнікі штаба: Макееў Ягорый Яўціхавіч (чэрвень 1943 — красавік 1944), Цімашэнка Якаў Ціханавіч (красавік—чэрвень 1944).

60-ы асобны атрад імя Ф. М. Сядлецкага сфарміраваны ў 1943 г. ў складзе Шклоўскай ВАГ на базе партызанскай групы, створанай у жніўні 1943 г. Да лістапада 1943 г. называўся 30-ы, потым— 60-ы, ў снежні 1943 г. яму прысвоена імя загінуўшага камандзіра Ф. М. Сядлецкага. Злучыўся з часцямі Чырвонай Арміі 29 чэрвеня 1944 г., налічваў 348 партызан.

Камандзіры атрада: Сядлецкі Фёдар Міхайлавіч (верасень — снежань 1943, загінуў), Кранёў Сяргей Аляксандравіч (снежань 1943 — чэрвень 1944); камісар Букштынаў Павел Іванавіч (верасень 1943 — чэрвень 1944); начальнікі штаба: Хадорык Макс Канстанцінавіч (верасень — кастрычнік 1943, загінуў), Жамейка Іван Іосіфавіч (кастрычнік 1943 — сакавік 1944, загінуў), Травін Мікалай Мікалаевіч (сакавік 1943 — чэрвень 1944).

31-ы асобны атрад створаны ў кастрычніку 1943 г. ў складзе Шклоўскай ВАГ. Злучыўся з часцямі Чырвонай Арміі 29 чэрвеня 1944 г., налічваў 378 партызан.

Камандзір атрада Назараў Гаўрыла Андрэевіч (кастрычнік 1943 — чэрвень 1944); камісар Маляўка ІосіфТімафеевіч (кастрычнік 1943 — чэрвень 1944); начальнікі штаба: Карпышынка Рыгор Яфрэмавіч (кастрычнік 1943 — май 1944). Качаноўскі Сяргей Гаўрылавіч (май — чэрвень 1944).

Наяўнасць Віцебскіх (Суражскіх) «варот» (разрыў у лініі фронту) дазволіла партызанскаму камандаванню атрадаў раёна выйсці на сувязь з Паўночна-Заходняй аператыўнай групай ЦК КП(б)Б, Віцебскім абкомам партыі, якія базіраваліся ў размяшчэнні 4-й ударнай арміі Калінінскага фронту. Партыйныя органы, якія шукалі сувязі з партызанамі, цяпер атрымалі магчымасць практычна наладзіць кіраўніцтва народнай барацьбой, завяршыць аб'яднанне патрыятычных сіл і накіраваць іх у адзінае рэчышча народнай вайны.

У Рацаўскі лес на паўднёвым усходзе Талачынскага раёна, дзе базіравалася партызанская брыгада «Чэкіст», з савецкага тылу прыбылі прадстаўнік ЦК КП(б)Б маёр I. Я. Капькоў з радыёстанцыяй і шыфравалышчыкам, дыверсійныя групы. У канцы ліпеня ў паўночна-ўсходнюю частку раёна быў прысланы атрад «Граза» (50 чалавек), сфарміраваны ў чэрвені 1942 г. ЦК КП(б)Б у савецкім тыле. Атрад узначалілі М. А. Рашэтнікаў[ даваенны сакратар Мядзельскага РК КП(бБ], С. М. Нарчук [да вайны быў сакратаром па кадрах Талачынскага РК КП(б)Б]. Атрад аб'яднаўся з мясцовай партызанскай групай С. Ц. Баранава (27 чалавек), якая дзейнічала ў раёне.

4 жніўня атрад «Граза» разгорнуты ў брыгаду ў складзе атрадаў 1-га, 2-га, 3-га (у снежні 1943 г. перайменаваны ў атрады «Перамога», «Сцяг», імя Аляксандра Неўскага). Пазней у брыгадзе сфарміраваны 4-ы, 5-ы, 6-ы, 7-ы, 8-ы, 9-ы атрады, якія ў канцы 1943 г. адпаведна перайменаваны ў атрады «За Радзіму», імя Р. I. Катоўскага, імя А. В. Суворава, «За Савецкую Беларусь», імя М. В. Фрунзе, імя М. Ф. Гастэлы. Да ліпеня 1943 г. брыгада называлася «Дзядзькі Колі». Брыгада дзейнічала ў Талачынскім і Чашніцкім раёнах. Злучылася з часцямі Чырвонай Арміі 26 чэрвеня 1944 г. ў складзе 9 атрадаў агульнай колькасцю 673 партызаны. 3 іх членаў ВКП(б) 22, кандыдатаў у члены ВКП(б) 33, членаў ВЛКСМ 139, беспартыйных 479.

КАМАНДНЫ СКЛАД ПАРТЫЗАНСКАП БРЫГАДЫ «ГРАЗА»

Камандзіры брыгады: Рашэтнікаў Мікалай Арцёмавіч (жнівень 1942 — чэрвень 1943), Нарчук Сямён Мікалаевіч (чэрвень 1943 — май 1944, загінуў), Катлярчук Дзмітрый Міхайлавіч (чэрвень 1944). Ворашань Аляксей Дзям'янавіч (чэрвень 1944. в. а.); камісар Нарчук Сямён Мікалаевіч (жнівень 1942 — чэрвень 1943); начальнікі штаба: Катлярчук Дзмітрый Міхайлавіч (жнівень 1942 — чэрвень 1943. лістапад 1943 — чэрвень 1944). Кіпрыянец Леў Карпавіч (ліпень — лістапад 1943). Аўчыннікаў Рыгор Маркіянавіч (чэрвень 1944).
Атрад «Перамога» арганізаваны ў пачатку жніўня 1942 г. Да снежня 1943 г. называўся 1-ы атрад. На дзень злучэння з часцямі Чырвонай Арміі налічваў 99 партызан.
Камандзіры атрадаў: Ворашань Аляксей Дзям'янавіч (жнівень 1942 — красавік 1944), Семчанка Цімафей Іларыёнавіч (красавік — чэрвень 1944); камісары: Ліманскі Мікалай Мікалаевіч (кастрычнік 1942 — ліпепь 1943), Рак Аляксандр Уласавіч (ліпень — верасень 1943), Сіўковіч Міхаіл Міхайлавіч (верасень 1943 — чэрвень 1944, загінуў), Церашкоў Сяргей Мацвеевіч (чэрвень 1944); начальнік штаба Арцюшэўскі Іосіф Францавіч (ліпень 1943 — чэрвень 1944).

Атрад «Сцяг» створаны ў пачатку жніўня 1942 г. Да снежня 1943 г. называўся 2-і атрад. На дзень злучэння з часцямі Чырвонай Арміі налічваў 109 партызан.

Камандзіры атрада: Калістратаў Мікалай Лаўрэнцьевіч (жнівень 1942 — сакавік 1943). Осіпаў Пётр Андрэевіч (сакавік — верасень 1943. загінуў). Нячаеў Сяргей Апанасавіч (верасень 1943 — люты 1944), Багачоў Рыгор Фёдаравіч (люты — чэрвень 1944); камісары: Мяжэвіч Піліп Мінавіч (верасень — лістапад 1942, загінуў). Дзерваедаў Еўдакім Трафімавіч (кастрычнік 1943). Ліманскі Мікалай Мікалаевіч (лістапад 1943 — май 1944. загінуў). Шавель Мікалай Ягоравіч (чэрвень 1944); начальнікі штаба: Нячаеў Сяргей Апанасавіч (сакавік — верасень 1943). Аляксееў Пётр Рыгоравіч (верасень 1943 — май 1944).
Атрад імя Аляксандра Неўскага створаны ў пачатку жніўня 1942 г. Да снежня 1943 г. называўся 3-і атрад. На дзень злучэння з часцямі Чырвонай Арміі налічваў 82 партызаны.
Камандзіры атрада: Кіпрыянец Леў Карпавіч (жнівень 1942 — чэрвень 1943. лістапад 1943 — студзень 1944), Бальшоў Міхаіл Фёдаравіч (чэрвень — лістапад 1943), Антонаў Барыс Антонавіч (студзень—чэрвень 1944); камісары: Пахамовіч Аляксей Пятровіч (кастрычнік 1942 — верасень 1943), Пахабаў Інакенцій Георгіевіч (верасень 1943 — чэрвень 1944); начальнікі штаба: Бальшоў Міхаіл Фёдаравіч (студзень — май 1943). Аўчыннікаў Рыгор Маркіянавіч (май — чэрвень 1943), Кожын Мікалай Іванавіч (жнівень 1943 — чэрвень 1944).
Атрад «За Радзіму» арганізаваны ў жніўні 1942 г. з жыхароў Талачынскага раёна. Да снежня

1943 г. называўся 4-ы атрад.

Камандзіры: Мяжэвіч Яўген Рыгоравіч (жнівень — снежань 1942), Чумакоў Павел Іванавіч (снежань 1942 — верасень 1943). Ракаў Пётр Сямёнавіч (верасень 1943 — май 1944), Хайбулаў Ва­ліула Арыфулавіч (май 1944 — чэрвень 1944); камісары; Станішэўскі Ігнат Іванавіч (снежань

1942 — чэрвень 1943), Ракаў Пётр Сямёнавіч (чэрвень — верасень 1943), Асіноўскі Аркадзь Сцяпанавіч (май 1944, загінуў), Зялюткін Аляксей Сямёнавіч (чэрвень 1944); начальнікі штаба: Цюкін Аляксандр Піліпавіч (сакавік — жнівень 1943), Кроер Канстанцін Яфімавіч (лістапад 1943 —чэрвень 1944).

Атрад імя Р. I. Катоўскага створаны ў маі 1943 г. з партызан, выдзеленых атрадам імя Аляксандра Неўскага. Да ліпеня 1943 г. называўся 5-ы атрад. На дзень злучэння з часцямі Чырвонай Арміі налічваў 82 партызаны.

Камандзіры атрада: Антонаў Барыс Антонавіч (май — жнівень 1943), Агібайлаў Васіль Фёдаравіч (жнівень 1943 — красавік 1944), Касцяеў Павел Іванавіч (красавік — чэрвень 1944); камісары: Багачоў Рыгор Фёдаравіч (чэрвень 1943 — люты 1944), Церашкоў Сяргей Мацвеевіч (красавік — чэрвень 1944), Пашкевіч Нічыпар Еўдакімавіч (чэрвень 1944); начальнікі штаба: Агібайлаў Васіль Фёдаравіч (май — ліпень 1943), Касцяеў Павел Іванавіч (красавік 1944), Васілеўскі Максім Ільіч (кра-савік—чэрвень 1944).

Атрад імя А. В. Суворава створаны ў ліпені 1943 г. на базе ініцыятыўнай групы I. Н. Стрэльнікава, выдзеленай атрадам «Перамога». Да снежня 1943 г. называўся 6-ы атрад. На дзень злучэння з часцямі Чырвонай Арміі налічваў 68 партызан.

Камандзір атрада Стрэльнікаў Іван Нічыпаравіч (ліпень 1943 — чэрвень 1944); камісары: Шавель Мікалай Ягоравіч (жнівень 1943 — красавік 1944), Казлоўцаў Георгій Сцяпанавіч (красавік — чэрвень 1944); начальнік штаба Іфантопула Мікалай Іванавіч (верасень 1943—чэрвень 1944).

Атрад «За Савецкую Беларусь» арганізаваны ў ліпені 1943 г. на базе ініцыятыўнай групы К. Я. Кроера — Р. М. Аўчыннікава, выдзеленай са складу брыгады. Да студзеня 1944 г. называўся 7-ы атрад. На дзень злучэння з часцямі Чырвонай Арміі налічваў 62 партызаны.

Камандзіры атрада: Кроер Канстанцін Яфімавіч (ліпень — лістапад 1943), Мяжэвіч Яўген Рыгоравіч (лістапад 1943 — май 1944, загінуў), Нячаеў Сяргей Апанасавіч (чэрвень 1944); камісар Аўчыннікаў Рыгор Маркіянавіч (ліпень 1943 —чэрвень 1944); начальнікі штаба: Сівак Сяргей Аляксандравіч (кастрычнік 1943 — чэрвень 1944), Шыбека Барыс Максімавіч (чэрвень 1944).

Атрад імя М. В. Фрунзе створаны ў пачатку лістапада 1943 г. з падраздзялення разведкі брыгады. Да снежня 1943 г. называўся 8-ы атрад. На дзень злучэння з часцямі Чырвонай Арміі налічваў 63 партызаны.

Камандзір атрада Заруба Мікалай Іванавіч (лістапад 1943 — чэрвень 1944); камісар Гуляшчаў Мікалай Васілевіч (сакавік — чэрвень 1944); начальнік штаба Раманкевіч Яўген Мікітавіч (лістапад 1943—чэрвень 1944).

Атрад імя М. Ф. Гастэлы арганізаваны ў снежні 1943 г. на базе дыверсійнай групы брыгады. На дзень злучэння з часцямі Чырвонай Арміі налічваў 74 партызаны.

Камандзіры атрада: Бродскі Аляксандр Іванавіч (снежань 1943 — май 1944, загінуў), Папоў Міхаіл Іванавіч (чэрвень 1944); камісары: Сідарэнка Барыс Рыгоравіч (снежань 1943 — красавік 1944), Тарарыкаў Віктар Васілевіч (красавік — чэрвень 1944); начальнікі штаба: Нячаеў Сяргей Апанасавіч (красавік — чэрвень 1944), Кроер Канстанцін Яфімавіч (чэрвень 1944).

16 жніўня 1942 г. паводле рашэння Віцебскага падпольнага абкома партыі сфарміравана брыгада М. П. Гудкова. Яе аснову склалі атрады камісара 294-га палка В. С. Лявонава (1-ы атрад, дзейнічаў у Сенненскім раё­не) і атрад М. П. Гудкова, які ўвайшоў у брыгаду пад нумарам 2. У канцы жніўня брыгада перадыслацыравалася ў Букаўскі лес на поўначы раёна. Тут яна трапіла ў буйную карную экспедыцыю. Пасля некалькіх паспяховых цяжкіх баёў з ворагам з-за недахопу боепрыпасаў брыгада вымушана была раз-дзяліцца. Болыпая частка партызан на чале з камісарам В. С. Лявонавым выйшла ў Чашніцкі раён і прыступіла да арганізацыі Сенненскай брыгады. 3 астатніх партызан і жыхароў Талачынскага раёна ў лістападзе 1942 г. была адноўлена брыгада М. П. Гудкова. У яе складзе атрады 1-ы імя М. I. Кутузава і 2-і імя М. А. Шчорса. Пазней створаны атрады 3-і «Ураган». 4-ы, 5-ы, 6-ы. 7-ы. Асноўныя раёны дзеяння брыгады: Талачынскі, Сенненскі , Чашніцкі,часткова Лепельскі , Крупскі, Халопеніцкі. Брыгада злучылася з часцямі Чырвонай Арміі 26 чэрвеня 1944 г. ў складзе 7 атрадаў агульнай колькасцю 632 партызаны. 3 іх членаў ВКП(б) 20, кандыдатаў у члены ВКП(б) 21, членаў ВЛКСМ 120, беспартыйных 471. Страты брыгады забітымі і без вестак прапаўшымі склалі 228 партызан.

КАМАНДНЫ СКЛАД ПАРТЫЗАНСКАЙ БРЫГАДЫ М. П. ГУДКОВА

Камандзір брыгады Гудкоў Мікалай Пятровіч (жнівень 1942 — чэрвень 1944); камісары: Лявонаў Васіль Сяргеевіч (жнівень— кастрычнік 1942). Фінагееў Ілья Рыгоравіч (люты — чэрвень 1943). Ігнатовіч Фёдар Пятровіч (чэрвень 1943 — чэрвень 1944); начальнікі штаба: Сыценка Васіль Дзмітрыевіч (жнівень — кастрычнік 1942). Арэшыч Рыгор Сцяпанавіч (ліпень — жнівень 1943, в. а.), Рукаль Якаў Фёдаравіч (жнівень 1943 — чэрвень 1944).

1- ы атрад Імя М. I. Кутузава арганізаваны ў лістападзе 1942 г. На дзень злучэння з часцямі Чырвонай Арміі налічваў 130 партызан.

Камандзір атрада Рукаль Якаў Фёдаравіч (люты—жнівень 1943); камісары: Фінагееў Ілья Рыгоравіч (лістапад 1942 — люты 1943), Голікаў Аляксандр Рыгоравіч (жнівень 1943 — чэрвень 1944); начальнікі штаба: Кабанаў Мікалай Кузьміч (чэрвень — верасень 1943), Абельчанка Павел Паўлавіч (верасень 1943—чэрвень 1944).

2- 1 атрад імя М. А. Шчорса створаны ў лістападзе 1942 г. з жыхароў вёскі Няклюдава (27 чалавек) і групы партызан, выдзеленай з 1-га атрада імя М. I. Кутузава. На дзень злучэння з часцямі Чырвонай Арміі налічваў 101 партызана.

Камандзіры атрада: Шныркевіч Пётр Фёдаравіч (лістапад 1942 — верасень 1943), Хвашчэўскі Сяргей Апанасавіч (верасень 1943 — чэрвень 1944); камісар Караткевіч Міхаіл Дзям'янавіч (жнівень 1943 — чэрвень 1944); начальнік штаба Окунеў Уладзімір Іванавіч (чэрвень 1943 — чэрвень 1944).

3- і атрад «Ураган» арганізаваны ў снежні 1942 г. з партызан, выдзеленых брыгадай. На дзень злучэння з часцямі Чырвонай Арміі налічваў 104 партызаны.

Камандзіры атрада: Дзееў Дзмітрый Якаўлевіч снежань 1942 — студзень 1944), Арэшыч Рыгор Сцяпанавіч (студзень — чэрвень 1944); камісары: Агееў Міхаіл Георгіевіч (чэрвень 1943 — студзень 1944), Шумілаў Пётр Васілевіч (студзень — люты 1944), Фінагееў Ілья Рыгоравіч (люты — сакавік 1944. в. а.), Камінскі Іван Міхайлавіч (сакавік — чэрвень 1944); начальнікі штаба: Матачкін Васіль Якаўлевіч (май — верасень 1943), Беражны Андрэй Пятровіч (верасень 1943 — чэрвень 1944).

4- ы атрад створаны ў пачатку верасня 1943 г. з партызан, выдзеленых 3-м атрадам «Ураган». На дзень злучэння з часцямі Чырвонай Арміі налічваў 103 партызаны.

Камандзіры атрада: Матачкін Васіль Якаўлевіч (верасень (1943 — сакавік 1944). Дзееў Дзмітрый Якаўлевіч (сакавік — чэрвень 1944); камісар Смірноў Канстанцін Васілевіч (верасень 1943 — чэрвень 1944); начальнікі штаба: Аліфанаў Васіль Сяргеевіч (верасень — лістапад 1943). Шведка Іван Фёдаравіч (лістапад 1943 — чэрвень 1944).

5- ы атрад сфарміраваны ў пачатку 1943 г. як разведвальны. На дзень злучэння з часцямі Чырвонай Арміі налічваў 71 партызана.

Камандзір атрада Агапоненка Мікалай Аляксеевіч (чэрвень 1944, загінуў); камісары: Ігнатовіч Фёдар Пятровіч (люты — чэрвень 1943). Ільін Уладзімір Пятровіч (чэрвень 1943 — чэрвень 1944); начальнік штаба Яўсеенка Аляксандр Пракопавіч (ліпень 1943—чэрвень 1944).6- ы атрад арганізаваны ў пачатку кастрычніка1943 г. з партызан, выдзеленых брыгадай. На дзень злучэння з часцямі Чырвонай Арміі налічваў 73 партызаны.

Камандзіры атрада: Шведка Іван Фёдаравіч (кастрычнік — лістапад 1943), Аліфанаў Васіль Сяргеевіч (лістапад 1943 — чэрвень 1944); камісар Басанскі Міна Мінавіч (кастрычнік 1943 — чэрвень 1944).

7- ы атрад створаны ў канцы сакавіка 1944 г. з партызан. вылучаных 4-м атрадам. На дзень злучэння з часцямі Чырвонай Арміі налічваў 18 партызан.

Камандзір атрада Матачкін Васіль Якаўлевіч (сакавік—чэрвень 1944).

Летам 1942 г. крайне абвастрылася ваенна-палітычная сітуацыя на савецка-германскім фронце. Сканцэнтраваўшы буйную групоўку на паўднёва-заходнім напрамку, вораг рушыў да Волгі і Каўказа — жыццёва важных эканамічных раёнаў краіны. У цяжкія для нашай дзяржавы дні ЦК ВКП(б) і Цэнтральны штаб партызанскага руху (ЦШПР) асаблівую ўвагу звярнулі на актывізацыю народнай барацьбы ў тыле ворага, на перанясенне партызанскіх удараў па расцягнутых транспартных камунікацыях праціўніка. Для дыверсійных дзеянняў на ўчастках чыгункі і шашэйных дарог Орша — Барысаў ЦК КП(б)Б прыслаў з савецкага тылу 4 атрады і каля 10 дыверсійных груп, асабовы склад якіх прайшоў курс навучання ў школе падрыхтоўкі партызанскіх кадраў. Усе дыверсійныя групы дзейнічалі ў цесным кантакце з брыгадамі. Групы падрыўнікоў М. Т. Гарбаценкі (16 чал.), С. П. Саўчанкі, Н. Г. Матраева дзейнічалі сумесна з партызанамі брыгады «Чэкіст» на чыгунцы Талачын — Коханава і Шклоў — Копысь. Група П. А. Шафранскага часова далучылася да брыгады Гудкова, дыверсійная група П. С. Пашкевіча дзейнічала і засталася ў 1-й брыгадзе К. С. Заслонава. 6 чэрвеня 1942 г. штаб Заходняга фронту дэсантаваў у размяшчэнне круглянскіх атрадаў групу з шасці ваеннаслужачых старшага лейтэнанта А. А. Маршчыніна. Група была добра экіпіравана, мела радыёстанцыю і падрыўныя сродкі, разам з атрадамі С. Г. Жуніна, Д. А. Кулікова, Г. С. Місніка (пазней 8-й Круглянскай брыгады) дзейнічала на ўчастку Слаўнае — Талачын — Коханава.

Сканцэнтраваўшы асноўныя намаганні на падрыве транспартных перавозак у Талачынскім і Шклоўскім раёнах, партызаны брыгад «Чэкіст», «Граза», Гудкова і дыверсійныя групы П. А. Шафранскага, М. Т. Гарбаценкі з сярэдзіны ліпеня да 3 верасня 1942 г. на ўчастку чыгункі Слаўнае — Коханава і Лотва — Шклоў падарвалі 57 эшалонаў. 3 іх 9 эшалонаў пусціла пад адхон дыверсійная група М. Т. Гарбаценкі на ўчастку Талачын — Коханава. Брыгада Гудкова 28 жніўня 1942 г. напала на гарнізон і станцыю Вятна на вузкакалейцы ў Сенненскім раёне. У кароткім баі партызаны разбілі ахову, захапілі і спалілі станцыйныя збудаванні, склады з маёмасцю і сенам. Дыверсійпая група П. А. Шафранскага падарвала два эшалоны на лініі Талачын — Коханава. У гэтым жа месцы партызанская група С. Ц. Баранава пусціла пад адхон цягнік з ваеннай тэхнікай. Падрыўнікі Л. Кіпрыянец, Б. Сідорчанка, I. Лавыгін, Ф. Савельеў з брыгады «Граза» 11 жніўня падарвалі ваенны эшалон на лініі паміж вёскамі Букарава і Свідэршчына. Пры крушэнні цягніка быў разбіты паравоз, 10 вагонаў. Непадалёку ад гэтага месца ў хуткім часе быў падарваны яшчэ адзін састаў, гружаны нарабаванай у сялян жывёлай. Шэсць дыверсій паміж ст. Слаўнае — Талачын здзейснілі падрыўнікі на чале з А. Багданавым і Лагуткіным з атрада капітана I. Суворава.

Моцныя ўдары па чыгунцы нанеслі партызаны 8-й Круглянскай брыгады. У ноч на 28 жніўня атрады 36-ы, 8-ы. 24-ы на чале з намеснікам камандзіра брыгады С. Г. Жуніным напалі на чыгуначную станцыю Слаўнае: разбілі варожы гарнізон, забілі 118 гітлераўцаў, знішчылі будынак станцыі, 2 вадакачкі, семафоры, пуцявыя стрэлкі, 6 складоў, 3 казармы, 2 эшалоны, што стаялі на станцыі. У аперацыі прымалі ўдзел мясцовыя жыхары, з іх дапамогай разбураны 3 кіламетры чыгуначных пуцей, 5 кіламетраў тэлеграфна-тэлефоннай лініі сувязі. Каля вёскі Ільяны партызаны падарвалі чыгуначны мост. 20 верасня каля вёскі Антонаўка,на ўсход ад станцыі Слаўнае, атрады 36-ы і 28-ы напалі на эшалон: у баі знішчылі ахову поезда, спалілі 40 вагонаў з боепрыпаеамі і паравоз. Па колькасці крушэнняў цягнікоў самай выніковай аказалася брыгада «Чэкіст» — партызаны падарвалі ў другой палавіне лета 1942 г. 48 чыгуначных саставаў.

Дзеянні савецкіх партызан на чыгуначных магістралях праціўніка значна падарвалі яго транспартныя магутнасці, рэзка парушылі планавыя перавозкі ваенных грузаў. Гэта была сур'ёзная дапамога партызан фронту ў крызісныя дні баёў савецкіх войск на Доне, Волзе і Каўказе.

Для барацьбы з партызанамі Беларусі летам і восенню 1942 г. нямецкае камандаванне кінула значныя сілы: 186-ю, 202-ю. 203-ю, 221-ю ахоўныя дывізіі, 1-ю матарызаваную брыгаду СС, палявыя войскі, у тым ліку частку сіл 59-га армейскага корпуса, 7-ю матарызаваную дывізію, часці ваеннай паліцыі і жандармерыі, танкавыя, артылерыйскія ,авія­цыйныя, маршавыя падраздзяленні, а таксама палкі 190-й і 191-й вучэбных дывізій.

Баі з карнікамі ў Талачынскім раёне пачаліся 3 верасня 1942 г. Гітлераўцы імкнуліся заблакіраваць Рацаўскі лес, дзе базіраваліся асноўныя сілы брыгады «Чэкіст». Разгадаўшы намер праціўніка, брыгада адышла да вёскі Альхоўка. Адсюль адна група атрадаў (Р. С. Іванова, А. Ф. Сімдзянкіна, А. С. Дзянісава, А. I. Шамарына) на чале з Г. А. Кірпічам фарсіравала каля станцыі Коханава чыгуначную і шашэйную дарогі, выйшла ў Лепельскі раён, дзе дзейнічала да 10 красавіка 1943 г. Другая група атрадаў (А. С. Нікітчанкі, Б. М. Клюшнікава, I. М. Суворава, I. М. Казалёва) на чале з А. С. Нікітчанкам не змагла перайсці ў вызначанае месца і вяла манеўраныя баі разгрупаванымі атрадамі ў Круглянскім і Крупскім раёнах.

Брыгада Гудкова сустрэла праціўніка рашучым супраціўленнем. 5 верасня ў баі з буйнымі падраздзяленнямі карнікаў каля вёскі Новы Шлях партызаны забілі каля 40 варожых салдат. У другой палавіне дня ў баі на дарозе каля вёскі Рыдамля яны падарвалі мост і пры спробе карнікаў фарсіраваць раку забілі 6 салдат. Праціўнік вымушаны быў адвесці свае падраздзяленні да зыходных рубяжоў. На наступны дзень брыгада вяла бой на ўскрайку лесу каля вёскі Узноснае. I тут гітлераўцы панеслі адчувальныя страты ў жывой сіле. Агнём з супрацьтанкавай гарматы партызаны падбілі дзве бронемашыны. У наступпыя дні баёў праціўнік адцясніў партызан ад іх базы ў Казённы лес, да вёскі Бызава. 16 верасня із-за недахопаў боепрыпасаў брыгада выйшла з баявой зоны разгрупаванымі падраздзяленнямі. 1-ы атрад (былы В. С. Лявонава) і частка партызан іншых падраздзяленняў перайшлі ў Чашніцкі раён і там разгарнуліся ў Сенненскую брыгаду. 2-і атрад (былы М. П. Гудкова) колькасцю ў 60 чалавек выйшаў у Прыветненскі лес Сенненскага раёна і таксама прыступіў да ўзнаўленпя брыгады.

Брыгада «Граза» сустрэла карнікаў 7 верасня каля вёскі Харлінцы. Пасля некалькіх сутычак з праціўнікам яна са стратамі манеўравала ў Талачынскім, Сенненскім, Лепельскім раёнах.Выцесніўшы партызан, праціўнік пасля шматразовага прачэсвання тэрыторыі раёна значна ўзмацніў існуючыя ў раёне гарнізоны , асабліва на станцыях Талачын, Слаўнае, Коханава , у вёсках Азерцы, Міхайлаўшчына і інш. Акупанты ў месцах базіравапня брыгад аднавілі раней разгромленыя партызанамі гарнізоны ў вёсках Узноснае, Клебані, Абольцы. Усвіж-Бук, Райцы, Мешкава, Сако-ліна. У адноўлепых гарнізонах колькасць ва­рожых салдат склала каля 1,4 тысячы. Саколінскі гарнізон, папрыклад, партызаны грамілі ў 1942 г. тройчы. Апошні раз гэты гарнізон (каля 70 чалавек) быў канчаткова ліквідаваны 22 снежня брыгадай Гудкова. Аднак у пачатку вясны 1943 г. акупанты аднавілі яго, падвоіўшы колькасць салдат і паліцэйскіх.

У далейшым колькасць варожых гарнізонаў хутка расла. Дрэнна забяспечаныя боепрыпасамі малалікія падраздзяленні брыгад ужо не маглі ў такіх умовах утрымліваць ранейшыя пазіцыі ў раёне. Восенню і зімой ім даводзілася манеўраваць у Талачынскім і суседніх з ім раёнах, пазбягаючы зацяжных баёў з ворагам.

Паводле загаду Беларускага штаба партызанскага руху (БШПР) вясной 1943 г. брыгады пачалі зноў займаць свае ранейшыя месцы базіравання. 18 красавіка 1943 г. брыгада «Чэкіст» прыбыла ў Рацаўскі лес. Праз некалькі дзён брыгада «Граза», атрымаўшы з савецкага тылу зброю, боепрыпасы і ўзрыўчатку, таксама вярнулася на свае ранейшыя базы. Амаль адначасова ў Букаўскі лес двума атрадамі выйшла брыгада Гудкова (у маі сюды падцягнуліся астатнія яе падраздзяленні). Летам асабовы склад двух брыгад вырас да 700 партызан. Для ўзмацнення партыйнага кіраўніцтва народнай барацьбой у ліпені 1943 г. створаны Талачынскі падпольны райком КП(б)Б.

У сярэдзіпе лета 1943 г. ў гарнізонах праціўніка ў раёне было амаль 3,5 тысячы салдат і афіцэраў, а таксама каля 5 тысяч перамепнага саставу фарміровачнага пункта, які размяшчаўся ў Талачыне і вакол яго.

Не маючы дастатковых сіл і сродкаў барацьбы з буйнымі гарнізонамі, партызаны мянялі тактыку баявых дзеянняў. Наносілі ўдары па чыгуначных магістралях , блакіравалі шашэйныя і прасёлачныя дарогі паміж буйнымі гарнізонамі. Яны арганізоўвалі засады, дыверсіі, нападалі на аўтамабільны і чыгуначпы транспарт. Па няпоўных даных на чыгупцы , якая пралягала па тэрыторыі Талачынскага раёна, а з мая 1943 г. па чэрвепь 1944 г. толькі партызанамі брыгад «Граза», Гудкова і «Чэкіст» было падарвана 179 эшалонаў. 3 іх з мая па снежань 1943 г. падрыўнікі брыгады «Граза» пусцілі пад адхоп 30 паяздоў, у красавіку 1944 г. яны падарвалі 16 эшалопаў. У час «Рэйкавай вайны» ў ноч на 3 жніўня 1943 г. 8-я Круглянская (на станцыі Слаўнае — раз'езд Трацылава), Гудкова (паміж вёскамі Азерцы — Міхайлаўшчына), «Граза» (раз'езд Пярэвалачня — станцыя Коханава) штурмам узялі чыгунку і перабілі каля 1,9 тысячы рэек. Дарога поўнасцю была выведзепа са строю на 4 сутак.У далейшым партызаігы ўзмоцпенымі групамі і ў адзіночку з дапамоган мясцовага насельніцтва пранікалі праз гарнізонную ахову і мінныя загароды да аб'ектаў, рвалі рэйкі, чыгуначныя саставы, разбуралі станцыйнае абсталяванне і дапаможпыя аб'екты. 14 жніўня, напрыклад, Ніна Лясковіч, камсамолка з Чырвонай Горкі, на чыгунцы каля моста цераз раку Друць падарвала ваенны эшалон. Адважная разведчыца загінула 8 верасня 1943 г. пры выкананні чарговага баявога задання.

Маладзёжныя падрыўныя групы брыгады «Граза» ў 1943 г. на шашэйнай і грунтавых дарогах правялі болыш за 40 засадных баёў, у час якіх знішчылі 120 аўтамашын, 24 фурманкі.

У кастрычніку 1943 г. брыгады Ушацкай (з 1944 г. Полацка-Лепельскай) і Сенненскай партызанскіх зон па загаду ЦШПР удзельнічалі ў аперацыі па ачышчэнню тэрыторыі гэтых зон ад акупантаў, у тым ліку ў ліквідацыі буйных гарнізонаў у Лепелі і Чашніках і інш. Перад талачынскімі брыгадамі Гудкова і «Граза» была пастаўлена задача абараняць у перыяд гэтай аперацыі мястэчка Чарэю, вызваленую раней смаленскім палком I. Ф. Садчыкава, і не прапусціць праціўніка ў глыбіню партызанскіх зон. На працягу 4 дзён (20—23 кастрычніка) праціўнік пры падтрымцы з паветра вёў энергічныя атакі партызанскай абароны вакол Чарэі, але ўсякі раз з вялікімі стратамі адыходзіў на зыходныя пазіцыі (партызаны ўтрымлівалі мястэчка Чарэю да сярэдзіны лістапада 1943 г.).

На працягу студзеня — красавіка 1944 г. па загаду камандзіра Сененска-Аршанскай зоны В. С. Лявонава брыгады Гудкова і «Гроза» разам з іншымі брыгадамі ўтрымлівалі Сенненска-Аршанскую партызанскую зону. У студзені яны вялі абаропчыя баі каля Чарэі і Лукамля. У абарончых баях і засадах партызаны знішчылі 72 аўтамашыны, 22 фурманкі , забілі 186 салдат праціўніка. 1-ы атрад Гудкова колькасцю ў 165 партызан разбіў варожы гарнізон у мястэчку Шэйка Крупскага раёна, знішчыў 35 гітлераўцаў, захапіў трафеі. У сакавіку — красавіку 1944 г. дыверсійныя групы брыгады ў раёне станцый Талачып — Коханава пусцілі пад адхон 6 эшалонаў, падбілі з супрацьтанкавых ружжаў 21 паравоз.

У час прарыву блакады партызанамі Полацка-Лепельскай зоны (пачалася 11 красавіка 1944) брыгады Гудкова і некалькі атрадаў брыгады «Граза» на чале з начальнікам штаба брыгады «Граза» Дз. М. Катлярчуком у пачатку мая па загаду Прадстаўніцтва БШПР пры Ваенным савеце 1-га Прыбалтый­скага фронту арганізавалі адцягвальныя дзеянні на знешнім кальцы акружэння.

18 мая Талачынскі раён быў запоўнепы варожымі войскамі. Праціўнік перагрупоўваў іх для правядзення карнай аперацыі супраць партызан Сенненска-Аршанскай і Барысаўска-Бягомльскаы зон з мэтай поўнай ліквідацыі партызан у аператыўным тыле 3-й танкавай і 4-й палявой нямецкіх армій. Пачатак гэтай аперацыі пад кодавай назвай «Баклан» быў намечаны на 25 мая 1944 г.

Напярэдадні аперацыі брыгада Гудкова размяшчалася ў вёсках Калодніца, Навазёмкаўка, Балютава, Барсукі , Клішына , Машкоўка. Пры з'яўлснні праціўніка каля Лукамля брыгада манеўравала ў лепельскія лясы. 29 мая па загаду камандзіра Сенненска-Аршанскай зоны падпалкоўніка В. С. Лявонава брыгады Гудкова , 2-я імя К. С. Заслонава і імя С. М. Кірава (Мінскай вобласці) занялі абарону ўздоўж бальшака каля вёскі Сівы Камень і ўтрымлівалі яе да 7 чэрвеня. Ноччу партызаны брыгад В. С. Лявонава, 2-й Беларускай імя П. К. Панамарэнкі , імя А. Ф. Данукалава, 2-й імя К. С. Заслонава, 1-й Смаленскай, імя С. М. Кароткіна і Гудкова рашучым штурмам пачалі прарыў блакады каля вёскі Чорныя Лозы,на ўчастку шашэйнай дарогі Сялец — Адамаўка. Штурм не прынёс поспеху, партызаны панеслі вялікія страты. У паступныя два дні праціўніку ўдалося змяць абарону партызан і адцясніць іх да бальшака Бягомль — Сялец у балоцісты раён возера Палік і ракі Бярэзіны.

16 чэрвеня партызаны брыгад Лявонава , Гудкова, 2-й Беларускай імя Панамарэнкі, 1-й Віцебскай зноў пайшлі на штурм бальшака Бягомль — Сялец, на захад ад ракі Гурта. У жорсткім начным баі асноўныя сілы партызан вырваліся з акружэння. Аднак большая частка асабовага складу брыгады Гудкова засталася ў кальцы. Не маючы ні сіл, ні боепрыпасаў, ні магчымасці схавацца ад авіяцыі, змучаныя доўгімі блакаднымі баямі, партызаны па рашенню камандавання брыгады 18 чэрвеня групамі пачалі выхад з блакады.

Брыгада «Граза» напярэдадні блакадных баёў у маі 1944 г. размяшчалася на асноўных базах каля вёсак Нізкі і Высокі Гарадзец, Шашалаўка, Абідаўка, Манголія, Асінаўка, Малая Пярэспа,Хаўча і інш. Талачынскага і Чашніцкага раёнаў. Яе асабовы склад (9 атрадаў агульнай колькасцю 1200 партызан) быў добра ўзброены і экіпіраваны. Брыгада мела надзейную сувязь з Віцебскім падпольным абкомам партыі і Прадстаўніцтвам БШПР на 1-м Прыбалтыйскім фронце. 3 канца 1943 г., пасля абсталявання пасадачнай авіяпляцоўкі каля вёскі Барсукі, а потым і каля вёскі Беліца, брыгада рэгулярна атрымлівала з савецкага тылу зброю, боепрыпасы, тол і іншыя ваенныя матэрыялы.

3 14 мая акрамя баявых дзеянняў (баі каля вёсак Шашалаўка, Манголія, засады на дарозе каля Рыдамлі) брыгада выконвала пастанову ЦК КП(б)Б аб веснавой сяўбе. Чатыры атрады дапамагалі сялянам у палявых работах і забяспечвалі іх баявую ахову.

25 мая, у першы дзень карнай экспедыцыі, брыгада «Граза» пакінула свае базы і ўсім складам з абозам і тылавой гаспадаркай перайшла ў Казённы лес Сенненскага раёна. Нечаканы манеўр брыгады не застаўся непрыкметным для праціўніка. Ён адразу пачаў бамбардзіроўку лесу каля вёсак Прусінічы і Няклюдава. Аднак пасля паўторнай бамбардзіроўкі брыгада без страт перайшла да вёскі Лозы Чашніцкага раёна і пасля кароткага начнога адпачынку — да вёскі Падмошша. У лесе на захад ад Падмошша падверглася жорсткай бамбардзіроўцы — 12 самалётаў на нізкай вышыні бамбілі партызан. Тут атрады страцілі 13 байцоў забітымі і 25 параненымі. К вечару 22 мая, калі брыгада рухалася на пераправу каля возера Сялява Халопеніцкага раёна, завязаўся першы бой з праціўнікам, які працягваўся ўсю ноч (карнікі страцілі 15 салдат забітымі, партызаны — 11). На досвітку партызаны занялі абарону каля вёскі Калодніца. Тут яны вымушаны былі пакінуць свае абозы і 23 мая вярнуцца ў балота каля Падмошша. Карнікі акружылі балота. Спроба вырвацца з акружэння ў бок Пасмурскіх лясоў не ўдалася. Начная паветраная бамбардзіроўка метадычна змянялася артабстрэлам. 24 мая зноў пачалася паветраная бамбардзіроўка. Потым пачаўся артабстрэл. Калі пушкі змоўклі, карнікі пайшлі шчыльнымі ланцугамі па балоце, ведучы бесперапынны агонь з усіх відаў аўтаматычнай зброі. Выкарыстаўшы расцягнутасць баявых парадкаў праціўніка, камандаванне брыгады сканцэнтравала атрады ў адным месцы і з боем вырвалася ў бок вёскі Забор'е. У наступныя дні ўсё паўтарылася зноў — самалёты хутка выяўлялі і кантралявалі перамяшчэнне партызан і тут жа навязвалі ім няроўныя баі. 27 мая каля вёскі Харытанцы Халопеніцкага раёна, улічваючы сітуацыю, камандаванне брыгады прыняло рашэнне выходзіць з блакады разгрупаванымі падраздзяленнямі.

Страты брыгады «Граза» ў баях з карнікамі былі цяжкімі — загінулі, прапалі без вестак і трапілі ў палон 343 партызаны , 176 партызан было паранена. 28 мая памёр камандзір брыгады, сакратар падпольнага райкома партыі Сямён Мікалаевіч Нарчук.

У баях з карнікамі народныя мсціўцы знішчылі каля 90 салдат. Да 10 чэрвеня ў Букаўскім лесе непадалёк ад вёскі Дубавое амаль увесь асабовы склад брыгады быў у зборы. 3 чэрвеня штаб устанавіў радыёсувязь з савецкім тылам. На трэці дзень да партызан прыляцелі першыя два самалёты (да 14 чэрвеня партызаны прынялі 16 самалётаў са зброяй, боепрыпасамі і харчаваннем). У зваротныя рэйсы лётчыкі забіралі параненых байцоў. Брыгада поўнасцю аднавіла баяздольнасць і зноў распачала баявыя дзеянні. Яе дыверсійныя групы падарвалі 3 цягнікі, атрады рабілі завалы, разбуралі масты на шляху адступлення праціўніка. Брыгада «Граза» злучылася з войскамі 11-й гвардзейскай арміі каля вёскі Нізкі Гарадзец 26 чэрвеня 1944 г.

Агульны колькасны склад замацаваных за Талачынскім раёнам брыгад «Граза» і Гудкова — 2171 партызан. За час баявых дзеянняў брыгады страцілі забітымі і без вестак прапаўшымі 770 партызан, паранена было 685 партызан (з іх 64 вывезлі самалётамі ў савецкі тыл).

У атрадах Талачынскага раёна было 115 жанчын, 22 з якіх загінулі смерцю храбрых у баях і засадах, дыверсіях і разведцы. Многія з іх былі ў ліку арганізатараў партызанскіх атрадаў, налрыклад, Алена і Жэня Сушко, Саша, Таня і Жэня Пляцы, Марыя Караткевіч, Л. Яўсеенка.

Урачы, медыцынскія сёстры і санітаркі вынеслі з баёў 685 параненых байцоў. У неверагодных у медыцынскай практыцы ўмовах яны сваімі сіламі вылечылі і вярнулі ў строй каля 550 параненых партызан. Для многіх з іх выратавальнікамі сталі фельчар Вольга Сцяпанаўна Былінская, урач Зінаіда Пятроўна Шыпала з брыгады «Граза», санітарка брыгады Гудкова Ганна Кузьмінічна Кунцэвіч (Швайкова). На долю жанчын прыпадаў і неверагодна цяжкі гаспадарчы ўчастак работы. Яны адзявалі, кармілі, абшывалі і абмывалі болыш за дзве тысячы байцоў. Ва ўмовах партызанскага жыцця гэта работа ў многа разоў станавілася больш складанай. У небяспечных сітуацыях усе жанчыны знаходзіліся ў баявых разліках, разам з усімі абаранялі свае пазіцыі, ішлі на штурм, калі прарываліся ў час блакад. Нямала сярод народных мсціўцаў было і юных патрыётаў.

Баявыя партызанскія калектывы многімі сваімі гранямі зліваліся з мясцовым пасельніцтвам, часам паміж імі існавалі толькі ўмоўныя межы. Мясцовае насельніцтва складала аснову партызанскага руху: 54 % партызан брыгады «Граза» — жыхары Талачынскага раёна. У час падрыхтоўкі да зімы 1943/44 г. насельніцтва раёна добраахвотна здало партызанам брыгады «Граза» 1034 мет­ры палатна, 39 кілаграмаў воўны, 111 аўчын, 453 пары шкарпэтак і пальчатак.

Пры злучэнні з часцямі Чырвонай Арміі ў рэгулярныя войскі ўлілося 835 партызан. Іх баявы шлях працягваўся...

А. Л. Манаенкаў