Дзяржаўная ўстанова «Талачынскі гісторыка-краязнаўчы музей»

Дзяржаўная ўстанова «Талачынскі гісторыка-краязнаўчы музей»
Дырэктар Пікулік Ірына Мікалаеўна
211092 , Віцебскаяв обласць, г.Талачын,  вул. Піянерская, 4
Тэл.(02136) 51788, электронны адрас: muzei@vitebsk-region.gov.by, сайт: tolochin.museum.by

Ссылка на карту:
https://tolochinsk-muz.tam.by/karta/
Як даехаць:
Талачынскі гісторыка-краязнаўчы музей размешчаны ў гістарычным і адміністрацыйным цэнтры горада. Праезд па горадзе грамадскім транспартам: аўтобус: № 1, 2 да астаноўкі «Цэнтр».

Датай заснавання музея лічыцца 29 жніўня 1985 года, тады была прынята сумесная пастанова Талачынскага райкома КПБ і райвыканкама аб адкрыцці музея. Адначасова са зборам экспанатаў рэканструіраваўся касцёл, помнік архітэктуры 19 ст., у якім павінен быў размесціцца музей, распрацавана навуковая канцэпцыя і тэматыка-экспазіцыйны план, зроблен рамонт. Але ў 1993 годзе касцёл перадалі вернікам  і  музей доўгі час заставаўся без будынка, толькі у 1996 годзе пад музей аддадзен аднапавярховы цагляны будынак горсавета, які да нашага часу захаваў асаблівасці архітэктуры пачатку 20 стагоддзя. Будынак музея раней з’яўляўся жылым домам уладальніка шклозавода, потым у ім знаходзіўся Зарэчна-Талачынскі пазямельны банк, райком партыі, горсавет.  

З 11.07.1986 г. па 26.02.1987 г. дырэктарам працаваў Маскалёў Дзмітрый Дзмітрыевіч. З 01.05.1987 г. па 9.01.1992 г. — Казлоў Леанід Сцяпанавіч. З 10.01.1992 г. па 21. 05. 1996 г. — Кірычонак Галіна Аляксандраўна. З 01.10. 1996 г. да цяперашняга часу — Пікулік Ірына Мікалаеўна.

У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў РБ ад 07.12.1998 г. «Пра святкаванне 1000-годдзя Друцка». Выдзелены грошы на рэканструкцыю будынка музея, стварэння экспазіцыі, аднаўленне археалагічных даследаванняў тэрыторыі старажытнага Друцка. У 2000 годзе будынак музея пераведзен у ранг помніка грамадзянскай архітэктуры і ўзят пад ахову дзяржавы, пачалася яго рэканструкцыя.

З 31 жніўня 2001 года музей адкрыты для наведвання. Экспазіцыя прапанаваная для агляду мае пяць залаў: старажытнай гісторыі, гістарычныг, «Інтэрактыўная музейная прастора „Чалавек ў прыродзе“», этнаграфіі, выставачны.