Круглы стол, прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння нашага знакамітага земляка — лінгвіста Аркадзя Жураўскага

19 снежня адбыўся круглы стол, прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння нашага знакамітага земляка — лінгвіста Аркадзя Жураўскага. Аркадзь Іосіфавіч нарадзіўся ў вёсцы Янава Талачынскага раёна 5 жніўня 1924 года. Закончыў філалагічны факультэт Белдзяржуніверсітэта, аспірантуру Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Болей за 50 гадоў адпрацаваў у Інстытуце мовазнаўства, зрабіў вялікі ўклад у вывучэнне гісторыі беларускай мовы. У круглым стале прынялі ўдзел дырэктар Інстытута мовазнаўства Ігар Капылоў і супрацоўнікі гэтай установы Валянціна Русак, Наталля Паляшчук, Эльвіра Ярмоленка, намеснік старшыні Талачынскага райвыканкама Алена Бомберава, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Наталля Курпан, дырэктар Талачынскага гісторыка-краязнаўчага музея Ірына Пікулік, супрацоўнікі бібліятэкі, педагогі і навучэнцы гарадскіх школ.

662