Зямля нашіх продкаў

Першапачатковае засяленне тэрыторыі Талачынскага раёна адбывалася ў эпоху мезаліту (сярэдні каменны век), які працягваўся з 9-га па 5-е тысячагоддзе да н. э. 3 заканчэннем ледавіковага перыяду (9-е тысячагоддзе да н. э.) завяршылася фарміраванне рэльефу: рэкі, азёры, раслінны і жывёльны свет набылі рысы, блізкія да сучасных. Рассяленне старажытных людзей па тэрыторыі Талачыншчыны адбывалася з поўдня па Друці, Усвейцы і іншых рэках. Шчыльнасць насельніцтва была нізкай, стаянкі размяшчаліся на краях надпоймавых тэрас, на дзюнах і пясчаных пагорках, на іх ставіліся лёгкія наземныя буданападобныя жытлы з агнішчамі ў цэнтры. Асноўнымі заняткамі людзей было паляванне, рыбалоўства і збіральніцтва. У мезаліце паявілася новая і даволі складаная мікралітычная і ўкладышавая тэхніка вырабу прылад працы. Зробленыя з крэменю дробныя пласціны-мікраліты прамавугольнай, трохвугольнай, сегмента і трапецападобнай формы дакладна падганяліся адна да адной і смалой змацоўваліся ў выразаных пазах касцяных або рагавых нажоў, клінкоў, наканечнікаў. Важнымі прыладамі палявання, якія паявіліся ў мезаліце, былі лук і стрэлы. 3 іх дапамогай людзі атрымалі магчымасць паляваць на вандроўных і дробных жывёл, дзікіх птушак (алень, лось, заяц, глушэц, цецярук, курапатка і інш.). Мезалітычныя плямёны, што засялялі поўнач Беларусі, складаліся з некалькіх мацярынскіх абшчын, аб'яднаных паміж сабой кроўнымі сувязямі.

Неаліт (новы каменны век) пачаўся ў 4-м і закончыўся ў пачатку 2-га тысячагоддзя да н. э. У гэты перыяд удасканальваліся спосабы апрацоўкі крэменю, для вытворчасці прылад працы выкарыстоўваліся і іншыя пароды каменю — граніт, сіяніт, слапец, пясчанік. У 2-й палавіне неаліту пашырылася повая тэхніка апрацоўкі каменю — шліфаванне і свідраванне, прычым шліфавалі ўсе пароды, а свідравалі толькі мяккія пароды каменю. Пашырыўся асартымент прылад працы, па­явіліся сякеры (у т. л. шліфаваныя), скоблі, долаты, наканечнікі коп'яў і дроцікаў, камбінаваныя прылады працы з двайным або трайным прызначэннем: скрабкі-разцы, нажы-скоблі, скрабкі-скоблі, паканечнікі свярдзёл-кінажы і іпш. Вырабляліся прылады працы і рэчы ўжытку з рогу, косці і дрэва. Асноўнымі заняткамі насельніцтва паранейшаму заставаліся паляванне, рыбалоўства і збіральніцтва, пад канец эпохі ўзніклі вытворчыя формы гаспадаркі — прымітыўнае земляробства і жывёлагадоўля. Развіваўся прымітыўны абмен крэменем, бурштынам і інш. Найважнейшая рыса неаліту — пачатак керамічнай вытворчасці. Гліняны посуд ляпілі ўручную і абпальвалі на агні. Вынаходства посуду дало магчымасць палепшыць спосабы прыгатавання ежы. 3 паляпшэннем умоў жыцця павялічылася колькасць населыііцтва і, натуральна, яго шчыльнасць. Узнікаюць часам вялікія групы роднасных па мове і культуры плямён. На базе традыцый папярэдніх пакаленняў фарміруюцца і тэрытарыяльна адасабляюцца неалітычныя археалагічныя культуры. Плямёны, якія жылі ў паўднёвай частцы тэрыторыі Талачынскага раёна, уваходзілі ў склад верхнедняпроўскай культуры, а якія жылі ў паўночнай яго палавіне — нарвенскан культуры.

Паселішчы верхнедняпроўскай культуры былі пашыраны на вялікай тэрыторыі Беларускага Падняпроўя (басейны рэк Дняпра, Сажа, Друці, Бярэзіны). Яны размяшчаліся на спадзістых узвышэннях у поймах рэк, на першай надпоймавай тэрасе, па берагах азёр — там, дзе былі зручныя мясціны для рыбалоўства, палявання і збіральніцтва. На тэрыторыі Талачынскага р-на паселішчы верхнедняпроўскай культуры пакуль што не выяўлены, але яны вядомы на суседніх тэрыторыях. Неалітычныя паселішчы верхне-дняпроўскай культуры выяўлены па левым беразе Друці, за 200 м на поўнач ад в. Арава і ніжэй па цячэнню Друці, на яе левым беразе за 150 м ад в. Лубяны Круглянскага раёна, каля вёсак Вугалеўшчына, Зарэчча, Прыбар, г. п. Бялынічы Бялыніцкага раёна. Плямёны верхнедняпроўскай культуры жылі ў круглых або авальных у плане жытлах, заглыбленых у зямлю на 0,5—0,9 м, унутры якіх размяшчаліся адкрытыя каменныя агнішчы, выраблялі шыракагорлыя, пукатабокія таўстасценныя гаршкі з канічным або яйцападобным дном і прамой шыйкай з дамешкай у гліне раслінных рэшткаў, пяску і жарствы. Познія пасудзіны па памерах і форме дна болыш разнастайныя (венчык адагнуты, дно болыш акруглае), упрыгожаны ўзорамі з адбіткаў грэбеня, разнастайных ямак, лапча­стых адбіткаў, насечак. На познім этапе арнаментацыя складалася з узораў звіслых трохвугольнікаў, ромбаў, зігзагаў і інш.

Паселішчы нарвенскай культуры былі пашыраны ў басейне Заходняй Дзвіны. У Талачынскім раёне вядома адно паселішча гэтай кулыуры, якое знаходзіцца за 3 км на поўнач ад в. Загацце, на краі тарфянога балота, ва ўрочышчы Гасцінец. Выявіў і абследаваў яго ў 1979 г. Э. М. Зайкоўскі. На паселішчы знойдзены абломкі ляпных гліняных пасудзін нарвенскай культуры, крамянёвыя нуклеусы, адшчэпы, пласціны, скрабкі на адшчэпах, разец з рэтушаванай выемкай. На паселішчах нарвенскай культуры будаваліся наземныя жытлы, каркас якіх складаўся з жэрдак. Перакрыцці накрываліся скурамі жывёл. Унутры жытлаў размяшчаліся каменныя агнішчы. Для нарвенскай культуры характэрна порыстая кераміка з дамешкамі тоўчаных ракавінак у гліне. Шыракагорлыя пасудзіны яйцападобнай формы з вострым дном пакрываліся разрэджаным арнаментам, які складаўся з адбіткаў грэбеня, разнастайных ямак. насечак, наколаў. трапляюцца гладкасценныя пасудзіны. У больш позніх гаршках край скошаны ўсярэдзіну. Калектыўная праца неалітычных плямён была абумоўлена агульнай уласнасцю на асноўныя сродкі здабычы матэрыяльных каштоўнасцей і суправаджалася калектыўным спажывапнем. У канцы неаліту родавая мацярынская абшчына распадалася на асобныя сем'і, якія мелі пэўную эканамічную незалежнасць, але яшчэ былі звязаны паміж сабой кроўнымі сувязямі.

У пачатку 2-га тысячагоддзя да н. э. на тэрыторыі Беларусі, у тым ліку і Талачынскага раёна, пачаўся бронзавы век. Аддаленасць ад старажытных цэнтраў металургіі абумовіла тут болыш працяглае карыстанне каменнымі прыладамі працы, апрацоўка якіх дасягнула высокай дасканаласці. Шырока выкарыстоўваліся шліфаванне, свідраванне, пілаванне. Асноўным зместам эпохі было далейшае развіццё жывёлагадоўлі і земляробства, пашырэнне абмену, паступовая замена мацярынска-родавых адносін патрыярхальнымі. Старыя галіны гаспадаркі — паляванне і рыбалоўства — адышлі на задні план. Адбыўся першы буйны грамадскі падзел працы. Паміж жывёлаводамі і земляробамі ўстанавіўся рэгулярны абмен. У сувязі з паляпшэннем умоў існавання рэзка павялічыўся колькасны склад плямён. У пошуку пашы жывёлагадоўчыя плямёны захоплівалі ўсё новыя і новыя землі, выцясняючы ці асіміліруючы мясцовае познанеалітычнае насельніцтва. У канцы 3-га тысячагоддзя да н. э. з Сярэдняга Падняпроўя на тэрыторыю Беларусі праніклі жывёлагадоўча-земляробчыя плямёны сярэднедняпроўскай культуры. Рухаючыся на поўнач, яны засялілі амаль усё Верхняе Падняпроўе, у тым ліку і басейн Друці. Плямёны сярэднедняпроўскай культуры, як правіла, жылі на старых неалітычных паселішчах, таму там побач з неалітычнымі матэрыяламі трапляюцца знаходкі бронзавага веку (Арава, Бялынічы. Лубяны і інш.). Насельніцтва жыло ў наземных пабудовах слупавой канструкцыі з каменнымі агнішчамі ў цэнтры, вырабляла крамянёвыя і каменныя прылады працы і зброю (свідраваныя і клінападобныя сякеры, шліфавальныя пліты, наканечнікі стрэл, коп'яў, нажы, скрабкі і інш.), ляпны посуд пе­раважна шарападобнай формы з арнаментам у выглядзе перавітай вяровачкі, лінейнага і зубчастага штампа.

У 1-й палавіне 2-га тысячагоддзя да н. э. на тэрыторыю Талачынскага раёна праніклі плямёны паўночнабеларускай культуры, якая ўзнікла на мясцовай аснове ў выніку змяшэння нарвенскай культуры з культурай плямён, выцесненых сярэднедняпроўскай культурай з тэрыторыі Верхняга Падняпроўя. Пэўную ролю ў яе фарміраванні адыграла і сярэднедняпроўская культура. Паселішчы паўночнабеларускай культуры размяшчаліся ў басейне Заходняй Дзвіны, у Талачынскім раёне вядома пакуль адно паселішча гэтац культуры каля в. Шашалаўка, на правым беразе р. Усвейка (знойдзены абломкі гліняных пасудзін і косці жывёл). Некалькі паселішчаў выяўлена на вялікім тарфяніку, размешчаным у пойме р. Крывінка паміж вёскамі Галоўск Сенненскага раёна і Асавец Бешанковіцкага раёна. Абодва паселішчы маюць два культурныя гарызонты — ніжні, які адносіцца да нарвенскай культуры эпохі неаліту, і верхні — паўночнабеларускай культуры бронзавага веку. Пры раскопках выяўлены рэшткі жытлаў паўночнабеларускай культуры — прамавугольныя з жэрдак пабудовы з двухсхільнай страхой, ніжняя частка якой укопвалася ў зямлю, а верхняя мацавалася на падоўжнай бэльцы, абапёртаіі на слупы, што стаялі па тарцах жытла. Унутры жытлаў размяшчаліся адкрытыя каменныя агнішчы. Насельніцтва вырабляла гліняныя з дамешкай тоўчаных ракавінак, пяску і жарствы ляпныя шыракагорлыя гаршкі, міскі, міскападобныя пасудзіны, кубкі з акрутлым або вострым, часам з плоскім і вузкім дном. Арнамент размяшчаўся па ўсёй паверхні пасудзін у болышасці выпадкаў гарызантальнымі паясамі (зонамі), запоўненымі разнастайнымі ўзорамі з лінейных адбіткаў, насечак, ямак, наколаў. Выяўлена шмат абломкаў, пакрытых штрыхамі. Відаць, яшчэ сырыя пасудзіны абціралі саломай або сухой травой. Трапляюцца гаршкі, падобныя формай на посуд сярэднедняпроўскай культуры, а таксама драўляныя міскі. Плямёны паўночнабеларускай культуры шырока выкарыстоўвалі як сыравіну косці і рогі жывёл: знойдзены касцяныя сякеры, цёслы, долаты, гарпуны, рыбалоўныя кручкі, наканечнікі стрэл, падвескі з зубоў жывёл. На паселішчы Асавец знойдзены прадметы старажытнага мастацтва — драўляныя фігуркі чалавека, звяроў, птушак і абломкі пасудзін з гравіраванымі выявалі людзей, а таксама набор бурштынавых падвесак.

У 8—7 ст. да н. э. ў эканамічным жыцці і ў грамадскіх адносінах плямён адбываліся карэнныя змены. У аснове іх ляжаў далейшы рост прадукцыйных сіл,і перш за ўсё у земляробстве і жывёлагадоўлі. 3 развіццём гэтых галін гаспадаркі з'явіўся прыбавачны прадукт — запасы збожжа, жывёлы, прадметаў хатняга рамяства. А гэта прыводзіла да ўзмацнепня супярэчпасцей паміж родамі і плямёнамі і да ваенных сутыкненняў паміж імі. Пераможац захопліваў не толькі матэрыяльпыя каштоўнасці, але і людзей, якіх ператвараў у рабоў. Узнікла патрыярхальнае рабства. Ва ўмовах ваеннай небяспекі родавыя абшчыны сяліліся ва ўмацавапых мясцінах і дадаткова ўмацоўвалі свае паселішчы штучна, спачатку драўлянай сцяной, потым землянымі валамі і равамі. Так узніклі гарадзішчы. Карэнныя змены адбыліся і ў матэрыяльнай культуры. У той час у басейне Заходняй Дзвіны і ў вярхоўях Дняпра склалася днепра-дзвінская культура, а ў басейпе вярхоўяў Нёмана і ў паўночна-заходнім Падняпроўі — культура штрыхавапай керамікі. На тэрыторыі Талачыпскага раёна праходзіла мяжа паміж гэтымі культурамі — у заходняй яе частцы жылі плямёны культуры штрыхавапай керамікі, а ва ўсходняй — днепра-дзвінскай культуры. Да пядаўняга часу ў раёне было вядома 7 гарадзішчаў гэтых культур (каля вёсак Высокі Гарадзец, Козкі, Багрынава, Гарадзішча, Саколіна, Клеўка і Кісялі), захаваліся толькі 3 гарадзішчы (каля вёсак Гарадзішча, Кісялі і Козкі), астатнія знішчаны. Гарадзішча каля в. Гарадзішча размешчана на правым беразе ракі Усвейкі, за 150— 200 м па захад ад вёскі на высокім (да 10— 11 м ад асповы) узгорку, на першай падпоймавай тэрасе. Умацавана валамі і глыбокім ровам. Пры яго абследаванні знойдзены абломкі пасудзін днепра-дзвінскай і штрыхаванай керамікі культур, побач знаходзіцца селішча 7—8 ст. н. э. Сярод мясцовага насельніцтва бытуе легенда, што гарадзішча з'яўляецца рэшткамі вялікай прыстані, якая існавала калісьці, і што р. Усвейка (у вярхоўі называецца Усвіж-Бук) была паўнаводнай і па ёй хадзілі вялікія для таго часу судны з разнастайнымі таварамі. Гарадзішча ўзнікла не пазней 3—4 ст. н. э. і ніякіх адносін да прыстані не мае. Аднак Усвейка ў старажытнасці сапраўды была значна болыш паўнаводнай і ў 10—13 стагоддзях з'яўлялася часткай воднага гандлёвага шляху, які звязваў Прыбалтыку з Паўночным Прычарнамор'ем. праз Заходпюю Дзвіну — Улу — Усвейку — волакам да рэк Крывая — Друць — Дняпро. Назва вескі Пярэвалачня, якая захавалася да на-шага часу на р. Крывой, пацвярджае той факт, што паміж гэтай ракой і Усвейкай сапраўды існаваў волак, па якім па сушы перацягваліся тавары. Не выключана, што па тым месцы, дзе цяпер знаходзіцца гарадзішча, сапраўды была прыстань, а само гарадзішча магло выкарыстоўвацца для якіх небудзь мэт. Магчыма, і назва Талачын звязана з тым, што ў час волаку людзі па даўняму звычаю збіраліся на талаку — калектыўны ўдзел у работах, дзе патрабавалася шмат работнікаў і цягла.

Днепра-дзвіпская культура і культура штрыхаванай керамікі ў сваіх асноўных рысах (характары пасяленняў, жытлаў, гаспадаркі, прылад працы і інш.) падобны адна на адну, таму што яны былі роднаснымі ў этнічных адносінах з плямёнамі ўсходпебалцкай моўнай групы. Адрозніваюцца яны толькі гліняным посудам. Форма пасудзін днепра-дзвінскай культуры аднастайная — гаршкі з увагнутым горлам, прамой або ледзь адагнутай шыйкай і параўнальна выпуклым тулавам, а таксама слоікавыя пасудзіны з прамымі або злёгку пукатымі сценкамі. Увесь посуд пласкадонны, гладкасценны, арнаментаваных пасудзін мала. Арнамент размяшчаўся па шыйцы да плечука, складаўся з разнастайных ямак і папярочных ліній у выглядзе вуглоў, ромбаў, ламаных ліній, вертыкальных нарэзаў, якія чаргуюцца па 2—3 у кожнай групе, і інш. Посуд культуры штрыхаванай керамікі падзяляецца па ранні (гаршкападобныя і слоікавыя пасудзіны) і позні (рабрыстыя, слоікавыя і слабапрафіляваныя). Усе яны пакрыты штрыхоўкай. Слоікавыя і слабапрафіляваныя пасудзіны амаль не арнаментаваліся. Раннія гаршкі ўпрыгожваліся па шыйцы і плечуку ямкамі, што размяшчаліся па адной у адзін ці ў два рады, у выглядзе трохвугольнікаў у шахматным парадку ці вяршынямі ўніз або групамі ямак па 2—3—4 у кожнай. Рабрысты посуд арнаментаваўся зашчыпамі, насечкамі, ямкавымі ўцісканнямі, наразнымі лініямі, якія наносілі па рабры і па шыйцы.

Асноўнымі галінамі гаспадаркі плямён абедзвюх культур былі ляднае земляробства і жывёлагадоўля, другараднае значэнне мелі паляванне і рыбалоўства. Вырошчвалі пшаніцу, проса, гарох, палявыя бабы і віку, гадавалі кароў, свіней, коней, авечак, коз, курэй. Гаспадарка была натуральнай: на гарадзішчах выраблялі ўсё, што было неабходна ў побыце. Да паяўлення жалеза асноўнымі відамі сыравіны былі дрэва, косць, рогі жывёл, крэмень. 3 дрэва выраблялі лодкі, дзяржанні сякер, нажоў і сярпоў, стрэлы і коп'і, яго выкарыстоўвалі для будаўніцтва жылых, гаспадарчых і вытворчых пабудоў. 3 косці і рагоў жывёл рабілі сякеры, долаты, нажы, сярпы, шылы, разнастайныя вастрыі, гарпуны, наканечнікі коп'яў і стрэл, кінжалы, прыстасаванні для пляцення сетак, рыбалоўныя кручкі, шпількі, падвескі і інш. 3 каменю выраблялі сякеры, зерняцёркі, мялы, з гліны — грузілы для сетак, прасліцы, пацеркі, цацкі.

У 4—3 ст. да н. э. ў плямён культуры штрыхаванай керамікі, а ў 2—1 ст. да н. э. ў плямён днепра-дзвінскай культуры паявілася жалеза. Яго выплаўлялі з балотных руд, у хуткім часе яно стала асноўным і выключна важным відам сыравіны. 3 жалеза выраблялі сякеры, сярпы, нажы, шылы, зброю (наканечнікі коп'яў, дроцікаў і стрэл), упрыгожанні (шпількі, кольцы, спражкі); з бронзы рабілі ўпрыгожанні: бранзалеты, скроневыя кольцы, пярсцёнкі, бляшкі, падвескі, спіралькі і інш. Выкарыстанне новых, больш дасканалых прылад працы станоўча адбілася на прадукцыпнасці ляднага земляробства, павялічыліся статкі свойскай жывёлы, з'явіліся маёмаспыя адрозненні паміж родавымі абшчынамі, унутры іх сталі ўзнікаць болыш забяспечаныя ў матэрыяльных адносінах сем'і, якія імкнуліся да адасаблення. Гарадзішчы як самастойныя гаспадарчыя адзінкі ў 4— 5 ст. н. э. сталі перашкаджаць эканамічнаму росту абшчын, асваенню новых зямель, тармазілі развіццё абмену, стрымлівалі ініцыятыву найболып забяспечаных сем'яў. Гэта спрыяла ўзмацненню распаду першабытнаабшчынных адносін. Замест гарадзішчаў паявіліся адкрытыя пасяленні — селішчы. На іх сяліліся члены не толькі аднаго, а некалькіх родаў, кроўнасваяцкія сувязі страчвалі сваю сілу і саступалі месца суседскім, тэрытарыяльным сувязям. Патрыярхальна-родавая абшчына стала знікаць, замест яе зараджалася сельская абшчына. На змену днепра-дзвінскай і штрыхаванай керамікі культурам прыйшла банцараўская культура (або культура тыпу верхняга пласта Банцараўшчыны), якая была пашырана ў Падняпроўі, Падзвінні і Панямонні. Селішчы гэтай культуры размяшчаліся на пакатых узгорках у поймах рэк, на мысападобных выступах першай надпоймавай тэрасы. Часта яны ўзнікалі побач са старажытнымі гарадзішчамі, складаючы з імі адзіны гаспадарчы комплекс. Гарадзішчы часам дадаткова ўмацоўваліся землянымі валамі і равамі і выконвалі функцыю сховішчаў на выпадак ваеннай небяспекі, на іх пляцоўках размяшчаліся ямы-паграбы, у якіх захоўваліся гаспадарчыя запасы. Жытлы банцараўскай культуры былі двух тыпаў: наземныя дамы і паўзямлянкі слупавой і зрубнай канструкцыі з агнішчамі, пазней з печамі каменкамі. Насельніцтва займалася лядным (на поўдні тэрыторыі пашырэння гэтай культуры зараджалася ворнае) земляробствам і жывёлагадоўляй, былі развіты здабыча і апрацоўка жалеза, ганчарная, бронзаліцейная і касцярэзная вытворчасць, прадзенне і ткацтва. Жалеза здабывалася і апрацоўвалася на кожным селішчы. Рамеснікі выраблялі жалезныя сякеры, сярпы, нажы, наканечнікі коп'яў і стрэл, шылы, дэталі конскай вупражы (бляшкі, кольцы), спражкі і інш., бронзавыя бранзалеты, пярсцёнкі, бразготкі, званочкі, разнастайныя падвескі, фібулы. Гліняны посуд заставаўся ляппым, але форма яго стала болыш разнастайнай: слабапрафіляваныя гаршкі, рабрыстыя і слоікавыя пасудзіны, міскі і міскападобныя гаршкі. Гладкасценны посуд зусім не арнаментаваўся. Вырабляліся гліняныя неарнаментаваныя прасліцы біканічнай формы з адносна вялікім дыяметрам адтуліны ў цэнтры. У Талачынскім раёне вядома некалькі селішчаў банцараўскай культуры: каля в. Гарбачэва (знойдзена ляпная ке-раміка і жалезны наканечнік стралы), каля в. Гарадзішча (каля асновы старажытнага гарадзішча знойдзена ляпная кераміка), каля в. Друцк (на поўнач ад гарадзішча і на тым месцы, дзе быў горад, знойдзена ляпная кераміка банцараўскай культуры і фібула 5 ст. н. э.). Гарадзішча-сховішча днепра-дзвінскай, банцараўскай культур і перыяду Старажытнай Русі вядома каля в. Кісялі. Сярод знаходак банцараўскай культуры — абломкі гліняных ляпных пасудзін і формачка для адліўкі трохпацеркавага ўпрыгожання. Верагодна, дзесьці каля гарадзішча знаходзіцца адначасовае яму селішча.

Каму належала банцараўская культура, да гэтага часу вучоныя яшчэ не высветлілі. Адны лічаць, што яна належала славянам, другія — балтам (продкам сучасных латышоў і літоўцаў). Бясспрэчна, што паміж банцараўскай культурай і культурай усходнеславяпскіх плямён, якія прыйшлі ёй на змену, няма ніякіх генетычных сувязей. Усходнеславяпскія плямёны прыйшлі з поўдня і паўднёвага захаду. Сярод мноства славянскіх плямён, якіх называе старажытнарускі летапіс «Аповесць мінулых часоў», на тэрыторыі Беларусі рассяляліся крывічы, дрыгавічы і радзімічы. Плямёны крывічоў насялялі Верхняе і Ся­рэдняе Падзвінне і Верхняе Падняпроўе, дрыгавічы жылі на поўнач ад Прыпяці, радзімічы — на ўсход ад Дняпра. Граніца паміж крывічамі і дрыгавічамі праходзіла прыблізна на поўдзень ад Оршы, Талачына і ішла далей на Барысаў, Мінск, Заслаўе, Маладзечна. Такім чынам, у 10—13 стагоддзях амаль уся тэрыторыя Талачынскага раёна была заселена крывічамі. Шчыльнасць насельніцтва ў параўнанні з заселенасцю ў папярэднія часы была значна болышай. Помнікаў, якія адносяцца да перыяду Старажытнай Русі, на тэрыторыі раёна даволі многа. Гэта неўмацаваныя селішчы і курганныя могільнікі. Селішчы размяшчаліся не толькі па берагах рэк і азёр, але і па водападзелах. Доўгія гады яны разворваліся, таму ў цяперашні час ад іх амаль нічога не засталося. Лепш захаваліся курганныя могільнікі — мясціны, дзе хавалі памерлых, аднак, на жаль, і яны, калі знаходзяцца не ў лесе, а на полі, якое разворваецца, таксама свядома знішчаюцца. Яшчэ не так даўно ў Талачынскім раёне было пе менш 40—50 курганных могільнікаў. У цяперашні час іх засталося не болып 20 (каля вёсак Багрынава, Воўкавічы, Галошава, Загараддзе, Замошша, Канапельчыцы, Катужына, Ляўкова, Мураўнічы, Навінка, Скавышкі, Слаўнае, Стары Талачын, Сурнаўка, Узноснае, Яскаўшчына). Раскопкі праводзіліся на курганных могільніках каля вёсак Багрынава, Воўкавічы, Замошша, Латыгаўка, Навінка і Скавышкі (даследавалі ў 1888 г. Е. Р. Раманаў, у 1967, 1969, 1971, 1973 гг. 3. М. Сяргеева). Усе ўсходнеславянскія могільнікі (у тым ліку курганы крывічоў, дрыгавічоў і радзімічаў) па знешняму выгляду і ва ўсіх асноўных рысах па зместу аднолькавыя. Адрозніваюцца яны толькі нязначнымі дэталямі пахавальнага абраду і некаторымі відамі ўпрыгожанняў:скроневых кольцаў,тыпамі пацерак і інш. Усе курганы ўяўляюць сабой круглыя ў плане насыпы дыяметрам ад 5—6 м да 10—12 м,вышынёй ад 0,5—0,6 м да 2—2,5 м (у некаторых выпадках дыяметрам 14—15 м, вышынёй 4—5 м). Да 10 — пачатку 11 ст. пахавальны абрад — трупаспаленне ўбаку, у 11—13 стагоддзях панаваў абрад трупапалажэння. Нябожчыкаў хавалі часцей за ўсё на гарызонце, радзей — у насыпе кургана, у болыш позні час (сярэдзіна 12—13 ст.) клалі ў ямы, пасля чаго насыпалі курган. Арыенціроўка і становішча нябожчыкаў таксама былі аднолькавыя — на спіне, з выцягнутымі рукамі, галавой па захад. Пахавальны інвентар: спецыфічныя крывіцкія ўпрыгожанні — бронзавыя або сярэбраныя бранзалетападобныя скроневыя кольцы. Галаўны ўбор вырабляўся з бяросты і тканіны. Скроневыя кольцы, па 3 на кожную скроню, мацаваліся да галаўнога ўбору скуранымі раменьчыкамі. Каралі складаліся са звычайных шкляных, пазалочаных і пасярэбраных пацерак, якія асабліва часта трапляюцца ў крывічоў, часам сердалікавых, зрэдку хрусталёвых і бурштынавых пацерак, бронзавых круглых пласціністых або ажурных падвесак, лунніц і крыжыкаў. У якасці нагрудных упрыгожанняў выкарыстоўваліся бронзавыя стылізаваныя фігуркі канькоў,аздобленых цыркульным арнаментам, трапляюцца таксама бразготкі, лыжачкі і мініяцюрныя грабеньчыкі. Бранзалеты былі вітыя з 3—4—6 дратоў з завязанымі або петлепадобнымі канцамі, таўстадротавыя і пласціністыя. Пярсцёнкі былі драцяныя, вітыя, пласціністыя, шчытковыя. у мужчынскіх пахаваннях трапляюцца спражкі, паясныя кольцы, часам сякеры, падковападобныя фібулы (засцежкі для плашчоў), металічныя грыба- і шарападобныя гузікі, часам нажы, гаршкі. У курганах крывічоў знаходзяць балцкія ўпрыгожанні — грыўні, спіральныя пярсцёнкі, кольцападобныя спражкі, бранзалеты з змеепадобнымі канцамі; вельмі мала прылад працы і зброі — сярпоў, кос, нарогаў, рыбалоўных кручкоў, пешняў, восцяў, долатаў, наканечні­каў коп'яў і стрэл, затое часта трапляюцца калчанападобныя і авальныя крэсівы; у жаночых пахаваннях — шыферныя прасліцы. Крывічы займаліся земляробствам, жывёлагадоўляй, хатнімі промысламі. Пісьмовыя звесткі пра іх ёсць у візантыйскага гісторыка Канстанціна Багранароднага і ў пачатковым летапісе «Аповесці мінулых часоў». У 7— 9 стагоддзях у сацыяльных адносінах крывічы — саюз плямён, у рамках якіх фарміраваліся класы, дзяржаўнасць («княжанні»), народнасць. У 10 ст. крывічы ўвайшлі ў склад Кіеўскай Русі, удзельнічалі ў паходах Алега (пачатак 10 ст.) і Ігара (944 г.) супраць Візантыі. Апошні раз упамінаюцца ў летапісе пад 1162 г.
А. Р. Мітрафанаў.